У Швецыі спынілі продаж "Савецкага шампанскага" з Беларусі

У Швецыі спынілі продаж "Савецкага шампанскага" з Беларусі

У Швецыі спынілі продаж віна "Soviet Sparkling Wine" ("Савецкае ігрыстае"), вырабленага ў Беларусі. Такое рашэнне прыняла шведская дзяржаўная сетка крамаў Systembolaget, якая мае манаполію на продаж алькагольных напояў, паведамляе шведскі тэлеканал SVT.

Systembolaget заяўляе, што беларускі вытворца не адпавядае некаторым пунктам яе этычнага кодэксу. Гэтае пытанне шведская кампанія лічыць крытычным. Правесці праверку на месцы шведы не могуць у сувязі з палітычнай сітуацыяй у Беларусі. Таму продаж віна прыпыняецца да правядзення праверкі.

У кампаніі адзначаюць, што яны сочаць за падзеямі ў Беларусі і за палітыкай ЕС і Швецыі, "якая грунтуецца на выразнай пазіцыі ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі