У шведскіх школах стала можна вывучаць беларускую мову
Эмблема аб'яднання "Беларусы Швецыі" / са старонкі аб'яднання ў Фэйсбуку
Беларускія вучні ў шведскіх школах цяпер могуць вывучаць беларускую мову. Адпаведны адказ на свой запыт у дэпартамент адукацыі атрымала аб'яднанне "Беларусы Швецыі", піша ТГ-канал "Беларусы Зарубежья".
Дзякуючы перамовам з дэпартментам адукацыі для беларусаў перагледзелі правілы. Беларускую мову ў школах можна вывучаць, нават калі ў камуне (муніцыпалітэце) ёсць менш за пяць вучняў.
Каб атрымаць навучальныя гадзіны, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе ў школу, дзе навучаецца ці будзе навучацца дзіця. Школы рэгіструюць кожную заяўку ў дэпартаменце адукацыі. Пасля гэтага пачынаецца працэс рэкрутацыі настаўніка і каардынацыя паміж камунамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.