У Сірыі пад мінамётным абстрэлам загінуў расійскі афіцэр
У Сірыі пад мінамётным абстрэлам загінуў расійскі афіцэр. Гэта быў ваенны дарадца, які знаходзіўся ў сірыйскім войску і дапамагаў сірыйцам засвойваць новае ўзбраенне. Яго прозвішча і вайсковае званне не называюцца. Як інфармуе meduza.io, 1 лютага гарнізон, у якім знаходзіўся расіянін, быў абстраляны тэрарыстамі "Ісламскай дзяржавы". Расійскія ўлады ўзнагародзяць афіцэра пасмяротна.