У Сірыі яшчэ застаюцца каля 80 грамадзян Беларусі

Як інфармуе БЕЛТА, з некаторымі з беларусаў няма сувязі ўжо на працягу некалькіх месяцаў.



Беларускія дыпламаты кажуць, што напярэдадні самалёт расійскіх выратавальнікаў даставіў у Маскву з Сірыі пяць грамадзян Беларусі, а таксама сірыйца з відам на жыхарства ў нашай краіне. Супрацоўнікі беларускай амбасады ў Маскве сустрэлі іх, дапамаглі набыць квіткі на цягнік і даставілі на вакзал. Усе эвакуяваныя грамадзяне ўжо прыбылі ў Беларусь.



У сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Сірыі беларускі МЗС настойліва рэкамендаваў суграмадзянам пакінуць сірыйскую тэрыторыю. Яны могуць звяртацца па дапамогу ў беларускую амбасаду ў Сірыі (тэл. + 963 11 6118097; + 963 944 221004) ці ў офіс ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Бейруце (тэл. +961 4 542777).



Фота — telegrafist.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі