У Слоніме на плошчы Леніна ўсталявалі помнік Льву Сапегу

У Слоніме на плошчы Леніна ўсталявалі помнік Льву Сапегу

22 жніўня ў Слоніме ўсталявалі помнік Льву Сапегу (1557 — 1633), дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ, канцлеру вялікаму літоўскаму, слонімскаму старасту. Афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 1 верасня, калі ў горадзе будзе адзначацца Дзень беларускага пісьменства і друку. Помнік выкананы з бронзы, разам з пастаментам яго вышыня складае крыху больш за 4 метры. Сярод яго аўтараў — вядомы скульптар Іван Міско, ураджэнец Слонімшчыны.

Помнік упрыгожыў плошчу Леніна — сёлета мясцовыя ўлады не падтрымалі ініцыятыву перайменавання яе ў Тэатральную плошчу. 

Дарэчы, нядаўна ў Лідзе ўсталявалі конны помнік вялікаму літоўскаму князю Гедзіміну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі