Прэмію Льва Сапегі ў Варшаве атрымала гісторык Іна Соркіна

Сёлета прэмію атрымала гісторык Іна Соркіна, былы дацэнт Гродзенскага універсітэту. За грамадскую пазіцыю яе звольнілі з беларускай ВНУ.



Патронам узнагароды з’яўляецца прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі. Мэта прэміі — падтрымаць беларускіх навукоўцаў, каб яны маглі развіваць сваю даследчыцкую працу згодна з еўрапейскімі стандартамі. Паводле правілаў прэміі Льва Сапегі, даследчык на працягу акадэмічнага года будзе мець магчымасць выкладаць ў вядучых польскіх універсітэтах у Варшаве, Кракаве, Познані, Уроцлаве, Беластоку.



Мінулагодні стыпендыят прэміі філосаф Пётр Рудкоўскі падзяліўся з Еўрарадыё сваім досведам:



Рудкоўскі: “Гэта такі добры час, калі можна спакойна, у добрых умовах працаваць навукова, праводзіць ўласныя даследванні. Я спадзяюся цяпер выдаць кнігу пад назвай “Беларускія пытанні ў кантэксце еўрапейскіх адказаў”.



Прэмія уручаецца дзявяты раз. Еўрарадыё пацікавілася ў былога стыпендыята, літаратуразнаўцы Язэпа Янушкевіча, ці не згубіла прэмія сваёй актуальнасці.



Янушкевіч: “Прэмія не тое, што не губляе сваёй актуальнасці, а робіцца яшчэ больш актуальнай. Паколькі тыя працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі з вольнай, акадэмічнай і навуковай думкай, працягваюцца. Цяпер уганаравана дацэнт Іна Соркіна. Тое самае пяць гадоў таму перажыў і я, калі без ніякага тлумачэння прычын быў звольнены”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі