Новы рахунак на помнік Сапегу ў Слоніме адкрылі з-за рэарганізацыі банку

Пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі ў бухгалтэрыі Слонімскага райвыканкаму.



Супрацоўніца бухгалтэрыі: “У нас рэарганізацыя банка была. Гэта не ад нас залежаыла. Таму ў нас і бюджэтныя рахункі памяняліся. Але грошы засталіся, яны ж не знікнуць у банку… Ну, як могуць знікнуць грошы!?”



Але грамадзяне грошы амаль не здаюць, дадаюць у бухгалтэрыі райвыканкаму. І не паведамляюць, колькі агулам удалося сабраць.



Нагадаем, збор сродкаў на помнік канцлеру ВКЛ Льву Сапегу пачаўся ў 2008 годзе. Аўтар праекта помніка — народны мастак Беларусі Іван Міско.

У Слоніме зніклі грошы на помнік Льву Сапегу

Аўтар помніка Льву Сапегу ў Слоніме: Мне 81 год, ці дачакаюся я таго Сапегу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі