У Слоніме зніклі грошы на помнік Льву Сапегу
Хаця скульптар Іван Міско ўжо даўно зрабіў праект помніка.
Збор сродкаў на помнік канцлеру ВКЛ і слонімскаму старасту Льву Сапегу быў распачаты ў 2008 годзе. З гэтай мэтай Слонімскі райвыканкам адкрыў рахунак у філіяле №422 ААТ “АСБ Беларусбанк” (рахунак № 3632213340024 код 852, УНП 500010377). На гэты рахунак пералічвалі грошы як прадпрыемствы Слоніма, так і прыватныя асобы, прадпрымальнікі.
Але праз пяць гадоў грошай на рахунку не апынулася, піша праваабарончы сайт "Вясна". Ні супрацоўнікі слонімскага філіялу №422 “Беларусбанка”, ні райвыканкамаўскія работнікі не могуць знайсці тыя грошы.
Тым часам скульптар Міско перадаў ужо сабаку з помніка Льву Сапегу ў Башкірыю.