У Слоніме ратавальнікі эвакуявалі з дома 40 чалавек — нехта распыліў газ
Невядомы распыліў у пад'ездзе пярцовы газ / ілюстрацыйнае фота twitter.com
Напярэдадні вечарам у Слоніме ратавальнікі эвакуявалі жыхароў аднаго з пад'ездаў 9-ці павярховага дома. На вуліцу вывелі 40 чалавек, у тым ліку 16 дзяцей.
Прычынай зрабіўся з'едлівы пах. Хтосьці распыліў у пад'ездзе пярцовы балончык, піша БЕЛТА са спасылкай на МНС. Удакладняецца, што ніхто не пацярпеў. Пад'езд праветрылі. Пасля гэтага жыхары шматпавярховіка змаглі вярнуцца ў свае кватэры. Але хто і навошта гэта зрабіў, не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.