У Слонімскім раёне з работнікаў хочуць спагнаць грошы за падзёж жывёлы

на ферме 

на ферме  / pixabay.com

Пракурор Слонімскага раёна падаў пазоў супраць двух работнікаў аднаго з мясцовых сельгаспрадпрыемстваў — патрабуе пакрыць падзеж жывёлы. Пра гэта распавялі ў прэс-службе пракуратуры. Гаворка ідзе пра даволі вялікую суму 60,9 тысячы рублёў.

Па версіі ведамства, галоўны ветурач і брыгадзір вытворчай брыгады прадпрыемства схавалі гібель 43 галоў буйной рагатай жывёлы. У таварна-транспартныя накладныя і акты на выбыццё ўнеслі "заведама-ілжывыя звесткі". Пратаколаў ускрыцця загінулых жывёл не было, але былі "падробленыя акты на іх выбыццё ў адрас іншай юрыдычнай асобы". У добраахвотным парадку работнікі, якіх прызналі адказнымі за гэтую сітуацыю, суму шкоды так і не пакрылі. Таму супраць іх цяпер падалі пазоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі