У Слуцку сябры КХП-БНФ правялі мітынг каля будынка гістарычнага музею

Угодкі Слуцкага збройнага чыну сябры Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ адзначылі паездкай па гарадах і мястэчках, дзе ў 1920 годзе змагаліся за вольную і незалежную БНР гераічныя случчакі.  Спачатку яны наведалі Грозаў, Семежава і Вызну (Чырвоную Слабаду), дзе правялі міні-мітынгі каля крыжоў у гонар герояў антыбальшавіцкай барацьбы. У Слуцку каля будынка гістарычнага музею, дзе ў 1920-м засядала Рада Случчыны, якая кіравала збройным чынам, адбыўся мітынг.

 У ім удзельнічалі каля 80 чалавек. Акцыя была дазволеная ўладамі. Да мінчукоў далучыліся актывісты з Салігорску і Слуцку. Паводле намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага, упершыню ў вёсках міліцыя арганізоўвала ачапленне вакол месца правядзення мерапрыемства.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі