У Смаргоні з акна пятага паверха выпаў двухгадовы хлопчык

Як паведамляе БЕЛТА, на месца здарэння відавочцы выклікалі брыгаду хуткай дапамогі, аднак выратаваць дзіця не ўдалося. Ад атрыманых пры падзенні траўмаў хлопчык памёр у бальніцы.

Як высветлілася, у кватэры пражывае маладая сям'я: мужу — 23 гады, жонцы — 22. У іх два хлопчыкі — трох і двух гадоў. Муж быў на працы, а жанчыне неабходна было адлучыцца да лекара. Пакінуць дзяцей не было з кім. Яна пайшла, калі дзеці спалі.

Па факце гібелі дзіцяці Следчы камітэт праводзіць праверку, якая высветліць усе акалічнасці здарэння.

Фота — bezformata.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі