У снежні ў Беларусі найбольш даражэла гародніна
У краме / Onet
Лідарам росту коштаў у Беларусі ў снежні, мяркуючы па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, стала гародніна. У параўнанні з лістападам яе кошт павялічыўся на 18,2 %. Садавіна падаражэла на 7 %, яйкі курыныя — на 1 %. Пры гэтым у цэлым індэкс спажывецкіх цэн на харчовыя тавары ў снежні (у параўнанні з лістападам) склаўся на ўзроўні 101,5 %. За год рост склаў 6,8%.
Не так прыкметна, але даражэлі і нехарчовыя тавары. Рост да лістапада склаў 0,1%, да снежня мінулага года — 2,9%. У якасці прыкладу Белстат прыводзіць звесткі па друкаваных выданнях, якія за месяц падаражэлі на 1,5%, лекавыя прэпараты (плюс 1,2% за месяц) і тэлевізарах (плюс 1,1 %).
Падаражэлі і паслугі. У прыватнасці, цэны на паслугі вышэйшай адукацыі выраслі за месяц на 6,5 %, турыстычныя — на 2,7 %, медыцынскія — на 2,6 %, санаторна-аздараўленчыя — на 2,5 %. Агулам жа за месяц інфляцыя ў снежні склала 0,9%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.