У Сочы адкрылі помнік Чэрчылю, Рузвельту і Сталіну
11 траўня ў Сочы ўрачыста адкрылі помнік Франкліну Рузвельту, Уінстану Чэрчылю і Іосіфу Сталіну.
Скульптура прысвечана ялцінскай сустрэчы лідэраў краін антыгітлераўскай кааліцыі ў 1945 годзе. Аўтар скульптуры — ізраільцянін Франка Майслер.
Помнік створаны на сродкі фонду "Даўгі нашы", адным з заснавальнікаў якога з'яўляецца вядомы бізнесмен Віктар Батурын, які збіраўся выставіць сваю кандыдатуру на выбарах мэра Сочы 29 чэрвеня.
Lenta.ru