У Стакгольме сёння назавуць уладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры

У спісе пісьменнікаў, складзеным букмекерамі, найбольшыя шанцы таксама маюць японец Харукі Муракамі, канадка Эліс Мунро, амерыканка Джойс Кэрал Оўц і венгр Петэр Надаш.



Прэмія па літаратуры лічыцца адной з найбольш чаканых і папулярных з усіх пяці Нобелеўскіх ўзнагародаў. Абвяшчэнне лаўрэата чакаецца а 13-й гадзіне паводле беларускага часу.



У пятніцу, 11 кастрычніка будзе названы ўладальнік ці ўладальнікі прэміі міру.



Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў традыцыйна будзе праходзіць 10 снежня ў Стакгольме. Сума кожнай з Нобелеўскіх прэмій сёлета склала 1 мільён 200 тысяч долараў.

Фядута: “Нобель” зрабіў бы з Алексіевіч фігуру, супастаўную з Лукашэнкам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі