У Страсбургу адкрываецца восеньская сесія ПАСЕ — без Расіі

Расійская дэлегацыя была пазбаўленая права голасу і выключаная з кіруючых органаў ПАСЕ да канца года пасля анэксіі Крыма. Таму на цяперашнюю сесію яна не прыехала. У папярэдняй сесіі Расія таксама не ўдзельнічала. 

У рамках сесіі ПАСЕ разгледзіць сітуацыю на ўсходзе Украіны і абмяркуе даклад шведскага парламентара Марыеты дэ Пурбэ-Лундзін "Супрацьдзеянне праявам неанацызму", перадае ВВС.
 
Напярэдадні сесіі ад парламентароў таксама паступіла прапанова абмеркаваць сітуацыю, якая склалася вакол джыхадзісцкага руху "Ісламская дзяржава".

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі