У суботу ў Беларусі будзе да 18 градусаў цяпла
Восень / pixabay.com
У суботу, 29 кастрычніка, у Беларусі будзе цёпла, але воблачна. Месцамі па краіне магчымыя дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. У дзённыя гадзіны прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +7 да +12 (у Мінску — 7-9 цяпла), удзень — ад +12 да +18 градусаў (у сталіцы — ад +14 да +16).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.