У суботу ў Беларусі прагназуюць начныя замаразкі да -5
У Беларусі прагназуюць начныя замаразкі / pixabay.com
У суботу, 6 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія дажджы. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага.
Уначы на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца замаразкі ад 0 да -5. Месцамі тэрмометры пакажуць 1-3 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да 8-14 са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.