Вікторыя Азаранка разграміла Уршулю Радваньску
Беларуская тэнісістка ўдзельнічае ў турніры ў амерыканскім Карлсбадзе.
У суботу раніцай у 1/4 фінала Вікторыя Азаранка лёгка выйграла ў польскай тэнісісткі Уршулі Радваньскай — 6:1, 6:2 — і выйшла ў паўфінал.
Нагадаем, у першым сваім матчы на турніры беларуска абыграла італьянку Франчэску Ск'явонэ — 6:2, 6:3. Турнір у Карлсбадзе стаў першым пасля траўмы Вікторыі Азаранкі на Уімблдоне.