У суботу захаваецца надвор’е з дажджом і мокрым снегам

У суботу захаваецца надвор’е з дажджом і мокрым снегам

У бліжэйшыя суткі, 13 лютага, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. У асобных раёнах чакаецца туман, уначы і раніцай месцамі на дарогах галалёдзіца. Месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні 5-10 метраў за секунду, парывы да 12 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса. Удзень прагназуецца да 6 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Рабаў: У сярэдзіне наступнага тыдня ў Беларусь вернецца зіма

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі