У судзе над вакалістам Gods Tower суддзя забыў, што спрэчкі ўжо адбыліся
Суддзя цэнтральнага суда Гомеля Сяргей Кармановіч прыйшоў на суд па справе вакаліста Gods Tower Уладзіслава Наважылава (Лэслі "Нажа") без мантыі, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Акрамя таго, ён забыў, што судовыя спрэчкі ўжо адбыліся, і абвясціў іх зноў.
Пракурор Гаркуша патлумачыла, што спрэчкі ўжо былі (яна на іх запрасіла для Наважылава 3 гады "хіміі"). Пасля гэтага суддзя даў Наважылаву магчымасць выступіць з апошнім словам.
Музыка адзначыў, што з'яўляецца адзінай крыніцай даходу ў сям'і пакаранне зняволеннем будзе катастрафічным. Ён папрасіў ужыць пакаранне, не звязанае з накіраваннем у папраўчую ўстанову.
Прысуд будзе абвешчаны ў 15:40.
Як паведамлялася раней, Наважылава вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады — старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя. Падставай стаў допіс музыкі ў Фэйсбуку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.