У судзе над "змоўшчыкамі" — перапынак да 30 жніўня

У судзе над "змоўшчыкамі" — перапынак да 30 жніўня

У судзе над "змоўшчыкамі" — перапынак да 30 жніўня. Судовыя спрэчкі ў пятніцу не пачаліся. Пракурор папрасіў суд даць яму дадатковы час на падрыхтоўку да іх.

Крымінальную справу аб "змове з мэтай захопу ўлады" з ліпеня разглядае Мінскі абласны суд. Па ёй праходзяць пяць чалавек: Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч (ён заключыў здзелку са следствам), Рыгор Кастусёў, Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч. Усе яны за кратамі з вясны мінулага года. Па версіі следства, у Беларусі рыхтаваўся "дзяржаўны пераварот". З прапагандысцкіх фільмаў, паказаных на дзяржаўным тэлебачанні, вынікае, што за "змоўшчыкамі" працяглы час сачылі спецслужбы, а вайскоўцаў, з якімі яны кантактавалі, ім падставілі.

Усе абвінавачаныя, акрамя Кастусёва, прызналі сваю віну (Фядута прызнаў яе часткова). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі