Палітвязень Фядута выйшаў з турэмнай бальніцы і хоча пісаць кінасцэнарый
Аляксандр Фядута на судзе / Sputnik
Палітвязень Аляксандр Фядута выйшаў з турэмнай бальніцы ў магілёўскай калоніі. Пра гэта "Народнай Волі" расказала яго жонка Марына Шыбко.
Фядута, асуджаны на 10 гадоў па "справе аб змове", трапіў у турэмную бальніцу амаль адразу пасля пераводу ў калонію. Як паведамляла Еўрарадыё, у яго абвастрыліся праблемы з сэрцам, з’явіліся ацёкі.
Па словах жонкі, палітвязень ёй днямі затэлефанаваў, а таксама ў мінулую пятніцу ад яго прыйшоў ліст.
"Па тэлефоне пагаварылі ўсяго тры хвіліны, таму нічога важнага не абмяркоўвалі. Шчыра кажучы, я нават асабліва і не спадзявалася на гэты тэлефонны званок, усё было абсалютна нечакана. Аляксандр паведаміў, што ўжо выйшаў з турэмнай бальніцы. Падлячылі яго там, крыху здароўе аднавілі", — расказвае Марына Шыбко
У лісце Фядута піша, што збіраецца пісаць кінасцэнарый, і для працы над ім будзе замаўляць пэўныя кнігі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.