Палітвязень Аляксандр Фядута трапіў у турэмную лякарню

Аляксандр Фядута / Еўрарадыё, архіўнае фота
Аляксандр Фядута / Еўрарадыё, архіўнае фота

Амаль адразу пасля пераводу ў магілёўскую калонію палітвязень Аляксандр Фядута трапіў у турэмную лякарню, піша "Наша Ніва".

У Фядуты абвастрыліся праблемы з сэрцам, з'явіліся ацёкі.

Дарэчы, і да арышту ў Фядуты былі моцныя праблемы са здароўем.

Жонка Фядуты паведаміла Sputnik, што гэта планавая шпіталізацыя.

Яго асудзілі да 10 гадоў зняволення па "справе змоўшчыкаў". Фядуту разам з Юрасём Зянковічам і Рыгорам Кастусёвым звінавацілі ў спробе зрынуць рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Праваабаронцы прызналі ўсіх асуджаных пагэтай справе палітвязнямі. Саму справу яны палічылі справакаванай і сфальсіфікаванай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі