Вярхоўны суд не змяніў прысуды па "справе змоўшчыкаў"
Суд над "змоўшчыкамі" / БЕЛТА
Вярхоўны суд 29 лістапада пакінуў у сіле прысуды па "справе змоўшчыкаў". Абаронцы чатырох фігурантаў справы прасілі скасаваць ці зменшыць пакаранне, але ўсе скаргі былі адхіленыя.
Як паведамлялася раней, Юрась Зянковіч быў асуджаны на 11 гадоў калоніі, Аляксандр Фядута — 10 гадоў, Рыгор Кастусёў — 10 гадоў, Дзяніс Краўчук — 2,5 гады.
Апеляцыя на прысуд Вольгі Галубовіч не разглядалася, бо яна не падавала скаргу ў Вярхоўны суд. Жанчына асуджаная на 2,5 года пазбаўлення волі, як і Дзяніс Краўчук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.