У Свіслацкім раёне загінуў памежнік, прызваны на службу ў красавіку

Салдат / Солдат / ferra.ru

Салдат / ferra.ru, ілюстрацыйны здымак

Цела яшчэ аднаго вайскоўца з прыкметамі суіцыду знайшлі ўначы 4 жніўня каля памежнай заставы "Тушэмля", паведамляе Гродзенская памежная група.

Гаворыцца, што гэта шараговец 2002 года нараджэння. На службу яго прызвалі сёлета ў красавіку. Служыў ён у Гродзенскай памежнай групе.

"Прычыны трагедыі высвятляюцца следча-аператыўнай групай, якая прыбыла на месца выяўлення трупа", — заяўляюць памежнікі.

Як распавядала Еўрарадыё, сёння стала вядома, што на мінулым тыдні застрэліўся вайсковец тэрміновай службы ў 72-м навучальным цэнтры ў Печах Мінскай вобласці. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі