У Сянне будзе памятны знак у гонар аўтаркі арнаменту на дзяржаўным сцягу

У райцэнтры Сянно на Віцебшчыне плануецца ўсталяваць памятны знак у гонар Матроны Маркевіч — аўтаркі арнаменту на дзяржаўным сцягу Беларусі. Памятны знак мяркуюць паставіць да Дня Незалежнасці, перадае БЕЛТА.

Макет памятнага знака атрымаў назву "Родны край". Ён з'яўляецца вынікам сумеснай працы краязнаўцаў і скульптараў. Цяпер у раённай газеце і на сайце райвыканкама ідзе грамадскае абмеркаванне наконт таго, дзе павінен стаяць памятны знак у гонар знакамітай зямлячкі.

Матрона Маркевіч нарадзілася і большую частку жыцця пражыла на Сенненшчыне ў вёсцы Касцялішча. Арнамент яна стварыла ў 1917 годзе на саматканым ручніку. Як адзначае БЕЛТА, чырвона-белы арнамент сцяга — гэта напамін пра традыцыйныя рамёствы беларускага народа. Ён сімвалізуе перш за ўсё працавітасць, майстэрства як перадумову усякага шчасця, лёсу.

Фота — senno.vitebsk-region.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі