У Таджыкістане жорсткую пасадку здзейсніў верталёт з беларускімі альпіністамі
У гарах Таджыкістана верталёт з альпіністамі здзейсніў жорсткую пасадку. Як паведамляе "Asia-plus", сярод тых, хто быў на борце ёсць ахвяры і пацярпелыя.
Сярод альпіністаў былі пераважна расіяне. Але ў групе былі таксама грамадзяне Беларусі і Іспаніі.
Здарэнне з верталётам адбылося ўдзень 12 жніўня. На борце верталёта Мі-8 былі тры чальцы экіпажа і 13 альпіністаў. Яны вярталіся ў базавы лагер пасля ўзыходжання на пік Ісмаілі Самані.
Зранку ў панядзелак на дапамогу пацярпелым вылецелі два верталёты з ратавальнікамі і медыкамі.