У Тбілісі працягваюцца вулічныя пратэсты (онлайн-відэа)
У Тбілісі працягваюцца вулічныя пратэсты. Рускамоўны відэастрым з мітынгу вядзе ў сацетках Jamnews.
Нагадаем, што напярэдадні адбылася акцыя пратэсту супраць рускіх дэлегатаў на Праваслаўнай міжпарламенцкай асамблеі. Міліцыя ўжыла сілу супраць мітынгоўцаў, пацярпелі каля 240 чалавек.
Удзень у пятніцу спікер парламента і дэпутат — арганізатар асамблеі падалі ў адстаўку.
На мітынгу 21 чэрвеня ўдзельнікі запатрабавалі адстаўкі міністра ўнутраных спраў.