У Тбілісі застрэлілі тыгра, які збег з заапарка і забіў чалавека
Адзін чалавек загінуў ад тыгра, другі паранены.
У Тбілісі тыгр, які ўцёк з заапарка падчас паводкі, напаў на людзей. Як паведамляюць замежныя СМІ, адзін чалавек памёр ад атрыманых ранаў, другі атрымаў раненні.
Паведамляецца, што жывёлу застрэлілі байцы грузінскага спецназу. Тыгр належаў да рэдкай разнавіднасці альбіносаў, таму спачатку яго прынялі за льва. Пасля затаплення заапарка драпежнік хаваўся ў закінутых памяшканнях каля басейна.
Між тым, учора кіраўнік Савета па кіраванні крызісамі Міндэн Джанелідзэ заяўляў, што на вуліцах Тбілісі няма драпежнікаў і грамадзянам не трэба баяцца.
На сёння ідэнтыфікаваныя 17 чалавек, загінулых у выніку стыхіі, пяць чалавек лічацца без вестак зніклымі.
Фота — novayagazeta-ug.ru