У тэлефоне загінулага на Майдане быў нумар беларускага аддзела міліцыі
Не выключана, што на ўкраінскім Майдане загінуў гамяльчук.
Пра гэта піша газета Intex-press. Выданне звярнулася да ўкраінскіх калег па дапамогу ва ўсталяванні асобы загінулага. Украінская журналістка паведаміла, што ў мужчыны пры сабе быў мабільны тэлефон. "Усе ўкраінскія нумары з тэлефона загінулага абтэлефанавалі, ні адзін з абанентаў не ведае ні імя, ні прозвішча. Кажуць толькі, што ён беларус" — паведаміла журналістка.
Адзін неўкраінскі нумар у мабільніку, як выявіла Intex-press, належыць дзяжурнай частцы аднаго з аддзелаў унутраных спраў Гомельскай вобласці. У міліцыі кажуць, што не ведаюць, чаму іх нумар апынуўся ў тэлефоне загінулага.
Інфармацыю пра тое, што трэці загінулы падчас беспарадкаў у Кіеве мужчына, як мяркуецца, грамадзянін Беларусі, агучыў ўкраінскі тэлеканал 1+1.
Фота з сацыяльных сетак