У дакуменце адзначаецца, што "галоўная мэта забеспячэння бяспекі інфармацыйна-псіхалагічнай кампаненты інфармацыйнай сферы — захаванне інфармацыйнага суверэнітэта і правядзенне палітыкі інфармацыйнага нейтралітэта, а таксама фармаванне ўстойлівага імунітэта супраць дэструктыўных інфармацыйна-псіхалагічных уздзеянняў на масавую грамадскую свядомасць, а ў неабходных выпадках — і супрацьдзеянне ім".
Ставяцца задачы падтрымання і захавання ў беларускім грамадстве "традыцыйных сацыяльных асноваў і каштоўнасцяў", "перашкоды ў законным парадку распаўсюду незаконнай і непраўдзівай масавай інфармацыі".
Адзначаецца, што беларуская мова "садзейнічае павышэнню нацыянальнай самасвядомасці беларускага грамадства і фармаванню яго духоўнасці". "Пашырэнне сацыяльных функцый і камунікатыўных магчымасцяў беларускай мовы, яе паўнавартаснае і ўсебаковае развіццё разам з іншымі элементамі нацыянальнай культуры выступаюць гарантам гуманітарнай бяспекі дзяржавы", — гаворыцца ў канцэпцыі.
У Беларусі створаць сваю канцэпцыю гісторыі?
Яшчэ адзін важны момант, пра які ўжо гаварыў дэпутат Ігар Марзалюк — "дзяржаўная гістарычная палітыка", якая "патрабуе далейшай паслядоўнай рэалізацыі". Яна мусіць быць накіравана на "замацаванне ў Беларусі і за яе межамі беларускай нацыянальнай канцэпцыі гістарычнага мінулага краіны і беларускай мадэлі памяці, пабудаванай у адпаведнасці з гэтай канцэпцыяй у якасці дамінуючай".
У дакуменце шмат увагі надаецца забеспячэнню кіберустойлівасці нацыянальнага сігмента інтэрнэту, абароне персанальных дадзеных. Адзначаецца, што "аб'ём выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у рэальным сектары эканомікі [Беларусі] застаецца невысокім".