У тэлеканала "Беларусь 5" з'явіўся новы дырэктар
Аляксандр Казюкевіч змяніў Паўла Булацкага.
Прызначаны новы дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 5". Ім стаў Аляксандр Казюкевіч, які дагэтуль быў дырэктарам тэлевытворчасці Белтэлерадыёкампаніі. Дагэтуль тэлеканалам "Беларусь 5" кіраваў Павел Булацкі.
"Прессбол" адзначае, што Булацкі працаваў дырэктарам ад часу заснавання спартыўнага тэлеканала ў канцы 2013-га. Цяпер жа ён атрымаў нейкую іншую пасаду ў структуры Белтэлерадыёкампаніі.
Аляксандр Казюкевіч
Павел Булацкі
Фота: Fotolia, offside.by, tut.by