У трох беларускіх ВНУ сёння памяняюцца рэктары
Галоўны корпус БДУ / БЕЛТА
Праўладны канал у тэлеграме "Пул Першага" праанансаваў змену рэктараў у трох ВНУ.
"Патэнцыйныя кандыдаты проста цяпер у прыёмнай Першага", — піша канал.
Адзін з чыноўнікаў, якія чакаюць прыёму ў кіраўніка краіны, — як мяркуецца, прарэктар па вучэбнай рабоце БНТУ Аляксандр Бахановіч.
Студэнты сталічных ВНУ дагэтуль выходзяць на пратэсты і кожны дзень ладзяць акцыі ў сябе ў ВНУ. Актыўна выказваюць пазіцыю студэнты БНТУ, МДЛУ, БДУІР. У панядзелак чарговую акцыю правялі і студэнты БДУ. Яны сабраліся ў галоўным корпусе ўніверсітэта, каб выказацца супраць гвалту і выказаць салідарнасць з затрыманымі студэнтамі.
9 кастрычніка Лукашэнка выказаў незадаволенасць рэктарамі ўніверсітэтаў: "Паводзіны часткі студэнтаў паказваюць іх, мякка кажучы, нядбайнае стаўленне да вышэйшай адукацыі". Ён таксама сказаў, што рэктары "недапрацоўваюць", і выказаў намер вырашыць у такіх ВНУ "кадравую праблему".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.