У Турцыі пад лавінай загінулі дзясяткі чалавек
На ўсходзе Турцыі пад лавінай загінулі некалькі дзясяткаў чалавек. Здарэнне адбылося на трасе Ван — Бахчэсарай. Ратавальнікі шукалі зніклых людзей, якія напярэдадні трапілі пад лавіну: спецмашына ачышчала трасу ад снегу, за ёй ехаў мікрааўтобус, які ў выніку ўпаў з 40-метровай вышыні. Загінулі пяць чалавек. У сераду ратавальнікі шукалі двух зніклых людзей і ў гэты момант сышла новая лавіна. Яна накрыла пяць аўтамабіляў і паўсотні чалавек. Сярод загінулых не толькі ратавальнікі ці паліцэйскія, але і грамадзянскія асобы, якія ўдзельнічалі ў аперацыі. Іх колькасць павялічваецца. У спісах загінулых пад другой лавінай ужо 33 чалавекі, 53 атрымалі раненні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.