У Валожынскім раёне загарэўся цялятнік
Пажар у будынку цялятніка на тэрыторыі малочна-таварнай фермы ў вёсцы Даўгулёўшчына Валожынскага раёна адбыўся 28 лютага. Паведамленне пра яго ратавальнікі атрымалі ў 13.38, паведамляецца на сайце МНС.
Яшчэ да прыбыцця супрацоўнікаў МНС работнікі гаспадаркі эвакуявалі з будынка 46 цялятаў.
Агонь пашкодзіў дах і перакрыцце. Пацярпелых няма.
Прычына пажару высвятляецца.