У Варшаве прайшоў жывы канцэрт легендарнага "Вольнага хору"
Увечары 29 ліпеня ў Варшаве ў садах Каралеўскага замку прайшоў жывы канцэрт легендарнага беларускага "Вольнага хору". Выступленне артыстаў прысвечанае беларускай палітзняволенай Марыі Калеснікавай. На канцэрце былі занятыя ўсе месцы.
"Вольны хор" з’явіўся ў жніўні 2020-га, як рэакцыя на палітычныя падзеі ў нашай краіне. Гэта "аб’яднанне музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні — сродак выказвання сваёй пазіцыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.