У Варшаве пройдуць кансультацыі з лідэрамі беларускай апазіцыі
У сталіцу Польшчы для перамоў з польскімі палітыкамі адпраўляецца прадстаўнічая дэлегацыя беларускай апазіцыі. Запрашэнне атрымалі Лявон Баршчэўскі, Анатоль Ляўковіч, Сяргей Калякін, Аляксандр Мілінкевіч і Анатоль Лябедзька. Склад дэлегацыі зменены. Замест палітневыязнога лідэра АГП Анатоля Лябедзькі ў яе ўвойдзе Яраславаў Раманчук. Замест Аляксандра Мілінкевіча рух «За свабоду» будзе прадстаўляць Віктар Карняенка. Як чакаецца, дэлегацыя АДС сустрэнецца з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім і яго намеснікам Анджэем Крэмерам. Беларускія палітыкі правядуць таксама сустрэчы ў адміністрацыі прэм'ер-міністра, міністэрстве культуры, Сенаце і Сойме Польшчы.
Белорусский Партизан
Белорусский Партизан