У Венгрыі на парламенцкіх выбарах перамагла кіруючая кааліцыя

У Венгрыі на парламенцкіх выбарах перамагла кіруючая кааліцыя

У Венгрыі на парламенцкіх выбарах перамагла правячая кааліцыя. Палітычны блок партыі прэм'ер-міністра Віктара Орбана (“Венгерскі грамадзянскі саюз”) і Хрысціянска-дэмакратычнай партыі атрымалі 2/3 дэпутацкіх мандатаў — канстытуцыйную большасць, інфармуе euronews.com. Другое месца атрымала правая партыя “Рух за лепшую Венгрыю” (“Ёбік”) — 20%, трэцяе — Венгерская сацыялістычная партыя — каля 12%.

“Наша краіна, наша Венгрыя знаходзіцца толькі ў самым пачатку абранага шляху. Мы пойдзем гэтай дарогай усе разам”, — заклікаў Орбан сваіх прыхільнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі