У віцебскай паліклініцы вар’ят зрабіў ін’екцыю лекару, каб адпомсціць
Анекдатычны выпадак здарыўся ў адной з паліклінік Віцебска. Пацыент, зайшоўшы ў кабінет папярэдняга абследавання, накінуўся на медыцынскую сястру са… шпрыцам.
Жанчына на секунду адвярнулася, каб падаць маладому чалавеку градуснік, а ён хуценька ўваткнуў ёй іголку ў мяккае месца. Як высветлілася, хлопец хварэе на паранаідальную шызафрэнію. Ён вырашыў адпомсціць медыкам, якія рабілі яму шмат ін'екцый.
Першай і, на шчасце, апошняй ахвярай незвычайнай помсты стала медсястра. Са здароўем у жанчыны ўсё добра, яна толькі моцна спужалася. Па папярэдніх дадзеных, у шпрыц вар'ят набраў зялёнкі з вадой, але канчатковыя высновы павінна даць экспертыза.
Крымінальную справу міліцыянты вырашылі не распачынаць. 25-гадовага шызафрэніка адразу пасля здарэння шпіталізавалі ў псіхіятрычную лякарню.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск