У Віцебскім заапарку ільву зрабілі аперацыю

Сёння 22-гадовы леў Рыгус, якога лічаць талісманам і сімвалам віцебскага заапарка, вытрываў досыць сур’ёзную аперацыю. Жывёліне выдалілі два кіпцюры і падстрыглі астатнія.  Некалькі год таму ў Рыгуса была пашкоджаная лапа, і з тае пары кіпцюры ўвесь час ўрасталі ў цела. Як паведаміў дырэктар заапарку Аляксей Андрэйкоў, зараз справа дайшла да таго, што кіпцюры зрабілі ў целе жывёліны поўны абарот на 360 градусаў. Пачалося запаленне, ільву было цяжка і балюча хадзіць.

Аперацыю пад агульным наркозам рабіў загадчык кафедры акадэміі ветэрынарнай медыцыны Міхаіл Жаўняровіч. На гэты момант, па словах дырэктара заапарка, леў ужо прачнуўся пасля наркоза, але яшчэ не зразумеў, што пазбавіўся кіпцюроў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі