У Віцебску адключылі ўкраінскі тэлеканал “Інтэр+”
Мясцовы аператар “Гарант” спыніў трансляцыю канала, на яго папярэдняй частаце вяшчае расійскі канал “Сарафан”.
У службе тэхнічнай падтрымкі аператара пацвердзілі адключэнне ўкраінскага тэлеканала. Па словах супрацоўніка тэхпадтрымкі, канал болей транслявацца не будзе, бо гэта звязана з тэхнічнымі праблемамі яго перадаючай сістэмы.
На сайце іншага віцебскага правайдэра кабельнага тэлебачання “Перадавыя Тэхналогіі” тэлеканал “Інтэр+” пакуль застаецца ў сетцы вяшчання. Ёсць ён і ў праграме на наступны тыдзень, надрукаванай мясцовымі газетамі, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”.