У Віцебску каля месца правядзення "Славянскага базару" адбыўся апоўзень
У Віцебску каля месца правядзення "Славянскага базару" адбыўся апоўзень. Праз некалькі дзён пасля завяршэння фестывалю каля Летняга амфітэатру абрынуўся стромкі схіл катлавіны з боку вуліцы Гогаля. Прычынай маглі стаць працяглыя дажджы. Частку тратуара на ўзвышшы над пашкоджаным участкам агарадзілі, паколькі пешаходам там хадзіць стала небяспечна. Фотаздымкі з'явіліся на сайце news.vitebsk.cc.
news.vitebsk.cc