У Віцебску міліцыянты раздавалі вернікам флікеры

Ад 80 да 90% жыхароў сельскіх раёнаў Віцебскай вобласці карыстаюцца флікерамі. Такую заяву зрабіў кіраўнік абласной міліцыі Леанід Фармагей. Паводле яго словаў, апошнім часам продаж флікераў павялічыўся ў 100 разоў. Да таго ж, супрацоўнікі міліцыі бясплатна раздалі дзецям, наведвальнікам медвыцвярэзніка, маламаёмасным грамадзянам святлоадбівальных элементаў амаль на 10 мільёнаў рублёў.

Флікеры раздавалі нават у царкве. Сумесна са святарамі з Маркавага манастыра міліцыянты правялі акцыю па забеспячэнню вернікаў флікерамі.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі