У Віцебску пабудаваны першы касцёл за апошнія 100 гадоў (ФОТА)

10 кастрычніка аб 11-й гадзіне ў межах святкавання дзесяцігоддзя існавання Віцебскай дыяцэзіі адбудзецца кансэкрацыя касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Гэта святыня — першая з пабудаваных у абласным цэнтры за апошняе стагоддзе. Папярэдняя — катэдра святой Барбары — была перабудавана і кансэкравана ў 1885 г.


Сайт Catholic.By паведамляе, што цырымонію адкрыцця новай каталіцкай святыні ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі Яго Эксцэленцыя архібіскуп Марцін Відавіч. Гамілію падчас урачыстай святой Імшы прамовіць старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Напярэдадні, 9 кастрычніка, адбудзецца навуковы сімпозіум на тэму Божай міласэрнасці, у якім прымуць удзел усе навучэнцы абедзвюх семінарый, што дзейнічаюць у Беларусі.

У Віцебскай дыяцэзіі адбываецца падрыхтоўка да святкавання.






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі