У Віцебску развіталіся з футбалістам Андрэем Шчарбаковым і яго сям'ёй
19 снежня развіталіся з брамнікам футбольнага клуба "Віцебск", 27-гадовым Андрэем Шчарбаковым, з яго 25-гадовай жонкай і 6-гадовым сынам. Яны загінулі 17 снежня ў аўтааварыі на трасе М1 у Талачынскім раёне. Аўтамабіль Kia, у якім ехалі Шчарбаковы, занесла, і ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з эвакуатарам. Следчы камітэт працягвае вывучаць абставіны ДТЗ. Вядома, што Андрэй Шчарбакоў з сям'ёй вяртаўся ў Віцебск пасля адпачынку ў Егіпце. У аўтааварыі выжыў толькі яго 3-гадовы сын, які быў у дзіцячым крэсле.
На развітанне, якое прайшло ў прэс-цэнтры Цэнтральнага спартыўнага комплексу ў Віцебску, прыйшлі сотні людзей. Былі прадстаўнікі мясцовых уладаў.
Фота: vkurier.by
Фота: vkurier.by
Фота: vk.com/fcvitebskby