У Віцебску за "экстрэмізм" асудзілі медаліста — гонар Першамайскага раёна

Мікіта Сержанценкаў

Мікіта Сержанценкаў / Віцебскі дзяржуніверсітэт імя Машэрава

За "экстрэмізм" асудзілі Мікіту Сержанценкава — студэнта-першакурсніка юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта імя Машэрава. Гэта заўважыў тг-канал "Віцебск, я гуляю".

Мікіта ў 2023 годзе закончыў з медалём гімназію №5. За час навучання ён не аднойчы прыносіў граматы школе. У 2021 годзе хлопец заняў другое месца ў адкрытай алімпіядзе БДУ па сусветнай эканоміцы. У 2022/2023 навучальным годзе Сержанценкаў быў пераможцам абласной алімпіяды па правазнаўстве.

Падчас навучання на юрфаку хлопец атрымаў дыплом першай ступені ў дзелавой гульні "Я дэпутат". Яна праходзіла ва ўніверсітэце 14 лютага, напярэдадні адзінага дня галасавання.

Але нядаўна яго асудзілі за "экстрэмізм". Вынік суда невядомы. 17 ліпеня Сержанценкаў паспрабуе аспрэчыць пастанову суда Першамайскага раёна ў абласным судзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі