У Віцебску затрымлівалі хлопцаў, якія прыйшлі на афіцыйную акцыю

У Віцебску затрымлівалі хлопцаў, якія прыйшлі на афіцыйную акцыю

У Віцебску затрымлівалі хлопцаў, якія прыйшлі на афіцыйную акцыю. Як паведаміла Радыё Свабода актывістка аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец, міліцыянты палічылі, што моладзь (а сярод іх былі і непаўналетнія) удзельнічала ў шэсці і мітынгу супраць дэкрэта № 3. Самі хлопцы казалі, што прыйшлі на плошчу Перамогі паводле распараджэння настаўнікаў "святкаваць Масленіцу", а калі сыходзілі, трапілі ў калону ўдзельнікаў акцыі пратэсту. Як вядома, улады адмыслова арганізавалі "сваё" мерапрыемства на месцы, дзе хацелі сабрацца пратэстоўцы.

Таццяна Севярынец была затрыманая пасля акцыі пратэсту ў Віцебску. У Кастрычніцкім РАУС, дзе яна пабачыла затрыманых маладых людзей, яна правяла тры гадзіны. На яе склалі адміністрацыйны пратакол "за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве".

Як паведамляла Еўрарадыё, у Віцебску пратэставала супраць "дэкрэту аб дармаедах" каля 2 тысяч чалавек. Акцыя не была санкцыянаваная ўладамі. Падобныя акцыі ў нядзелю прайшлі таксама ў Бабруйску, Брэсце і Баранавічах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі