У Вільні беларускае пасольства атакавалі бульбай
![У Вільні беларускае пасольства атакавалі бульбай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sowing17.jpg.webp?itok=jPOsd9RN)
У Вільні невядомыя закідалі бульбай тэрыторыю беларускага пасольства. Літоўская паліцыя расследуе здарэнне, якое адбылося ўвечары ў нядзелю, паведамляе яе прэс-служба. У той дзень у Беларусі сілавікі затрымалі каля 1,3 тысячы чалавек.
Пакуль ніхто не ўзяў адказнасць за "атаку" на беларускае пасольства. Як вядома, у апошнія месяцы сотні беларусаў, а сярод іх і ўдзельнікі пратэстаў, з'ехалі ў Літву. Амаль паўсотні іх папрасілі там палітычнага прытулку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.