У выніку тэракту ў Стамбуле загінулі 5 чалавек, 36 параненыя
У выніку тэракту 19 сакавіка ў Стамбуле загінулі 5 чалавек, 36 параненыя (7 — у цяжкім стане). Вядома, што сярод пацярпелых ёсць грамадзяне Нямеччыны (1), Ізраіля (6), Ірана (3) і Ірландыі (2). Беларусаў сярод пацярпелых у выніку тэракту няма.
Тэрарыст-смяротнік здзейсніў самападрыў ў цэнтры Стамбула на пешаходнай вуліцы Ісцікляль паміж гандлёвым цэнтрам і раённым муніцыпалітэтам, дзе заўсёды шмат турыстаў.
Як паведамляла Еўрарадыё, папярэднія тэракты адбыліся ў цэнтры Анкары 17 лютага і 13 сакавіка. Тады загінула 66 чалавек.